четверг, 29 марта 2018 г.

2018 год у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам малой радзімы. Для кожнага чалавека малая радзіма – гэта тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе ўпершыню ўсвядоміў сябе асобай. Памятаць свае карані, захоўваць традыцыі і памнажаць культурныя каштоўнасці – абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках Года малой радзімы прапануе экскурсіі «Славутыя імены Бацькаўшчыны», прысвечаныя жыццю і творчасці  Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Маўра, М. Багдановіча, К. Крапівы, Ф. Скарыны, М. Шагала.

вторник, 20 марта 2018 г.

Да 70-годдзя беларускага паэта Генадзя Пашкова

 23 сакавіка 2018 года спаўняецца 70 годоў беларускаму паэту, перакладчыку, публіцысту Генадзю Пятровічу Пашкову.
 Нарадзіўся паэт 23 сакавіка 1948 года ў вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна  Віцебскай вобласці ў сям'і служачых. 
Скончыў Войтамскую сярэднюю школу, потым Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пачаў друкавацца з 1967 года. Першыя творы Г.Пашкова пабачылі свет у калектыўным зборніку маладых універсітэцкіх паэтаў "Узлёт".   

Падрабязней
К началу страницы Вниз страницы Автопрокрутка Стоп Scroll