среда, 22 марта 2017 г.

Запрашаем прыняць удзел

Запрашаем прыняць удзел у адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў "Францыск Скарына - друкар, мысляр, творца"

Падрабязней  тут:

Тэрміны правядзення мерапрыемства:
дыстанцыйны этап: 6 сакавіка – 7 мая 2017 года;
вочны этап: падвядзенне вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання  пераможцаў – 19 мая 2017 года (пройдуць у канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау»).

суббота, 11 марта 2017 г.

Aдбылося раённае метадычнае аб'яднанне

10 сакавіка на базе нашай установы адукацыі адбылося раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў І ступені навучання па тэме "Развіццё інфармацыйных і чытацкіх уменняў па вучэбных занятках І ступені навучання". У рамках работы МА разгледжаны пытанні выкарыстання сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій у практыцы настаўнікаў пачатковых класаў. Наведаны і прааналізаваны адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 4 класе (настаўнік Магілевіч З.В.), з прымяненнем тэхналогіі крытычнага мыслення і ўрок пазакласнага чытання ў 3 класе (настаўнік Канюк А.С.). Вынікам работы МА стала распрацоўка метадычных рекамендацый па выкарыстанню сучасных эфектыўных тэхналогій пры выкладанні вучэбных прадметаў.
К началу страницы Вниз страницы Автопрокрутка Стоп Scroll